Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
На Лоеўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства.
22.09.2025

На Лоеўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства.

 Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства, прайшло ў гарадскім цэнтры культуры.

Старшыня Лоеўскага райвыканкама Алег Таргонскі павіншаваў жыхароў Лоеўскага раёна з Днём народнага адзінства. Кіраўнік раёна адзначыў, што гэта маладое народнае свята мае сваю гісторыю ў рашучасці нашага народа жыць у адзінай краіне, у адзінстве, і адстойваць суверэнітэт роднай Беларусі.

Алег Віктаравіч пажадаў усім мірнага неба над галавой, шчасця і дабрабыту кожнай сям'і, далейшага развіцця нашай краіны, Лоеўскага раёна.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў і прадстаўнікі працоўных калектываў.

20 верасня з пляцоўкі ДУК “Гарадскі цэнтр культуры г.п. Лоеў» стартаваў велапрабег "У адзінстве - сіла!".

Велапрабег стаў сімвалам згуртаванасці і адзінства. Лаеўчане рухаліся па маршруце, які пралягаў па цэнтральных вуліцах гор пасёлка: вуліца Шавялёва, аб'язная дарога, вуліца Сінякова, Леніна.

Веламарафон працягласцю 10 км дазволіў удзельнікам праявіць цягавітасць і камандны дух.

З усмешкамі і добрым настроем яны фінішавалі на цэнтральным пляцы, зрабіўшы некалькі фота на памяць.


Да спіса