Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
11.11.2020

Грамадская прыёмная будзе працаваць пры Лоеўскім райвыканкаме

Паважаныя жыхары Лоеўскага раёна!

2021 год будзе адзначаны найважнейшай падзеяй у жыцці нашай краіны: прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі-людзі розных сацыяльных груп, прафесій і ўзростаў – абмяркуюць актуальныя пытанні жыцця дзяржавы і грамадства, падвядуць вынікі мінулай пяцігодкі, выпрацуюць кірункі стратэгіі далейшага развіцця Рэспублікі на Усебеларускім народным сходзе.

Запрашаем Вас прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні, падрыхтоўцы прапаноў па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства.

Свае прапановы можна будзе пакінуць у грамадскай прыёмнай пры Лоеўскім раённым выканаўчым камітэце ў аўторак і чацвер з 16.00 да 18.00 у перыяд з 12 лістапада 2020 года па 21 студзеня 2021 года па адрасе: г. п. Лоеў, вул. Леніна, 1 (будынак Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў), каб. 2.9.

Прапановы ў названыя гадзіны прымаюцца як асабіста, так і па тэлефоне 8 (02347) 5-30-73.

Нам важна Ваша меркаванне!

Графік работы грамадскай прыёмнай пры Лоеўскім раённым выканаўчым камітэце

У рамках падрыхтоўкі да VI Усебеларускага народнага сходу пры Лоеўскім раённым выканаўчым камітэце працуе грамадская прыёмная па адрасе: г.п. Лоеў, вул. Леніна, 1 (будынак Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў), каб. 2.9.

12 лістапада 2020 года з 16.00 да 18.00 прыём ажыццявіць намеснік старшыні Лоеўскага райвыканкама Воінава Кацярына Уладзіміраўна,

Свае прапановы па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства, кірунках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі можна пакінуць як асабіста, так і па тэлефоне 8 (02347) 5-30-73.


Да спіса