Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
10 жніўня адбылася сустрэча старшыні Лоеўскага райвыканкама Алега 
Таргонскага з працоўным калектывам УАЗ "Лоеўская цэнтральная раённая 
бальніца"
15.08.2023

10 жніўня адбылася сустрэча старшыні Лоеўскага райвыканкама Алега Таргонскага з працоўным калектывам УАЗ "Лоеўская цэнтральная раённая бальніца"

10 жніўня адбылася сустрэча старшыні Лоеўскага райвыканкама Алега Таргонскага з працоўным калектывам УАЗ "Лоеўская цэнтральная раённая бальніца". У ходзе сустрэчы заслухалі выступленне галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя Мікіты Гараева, у якім гаварылася аб умацаванні і захаванні здароўя насельніцтва раёна, стабілізацыі і паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі, аказанні спецыялізаванай стацыянарнай і амбулаторна-паліклінічнай медыцынскай дапамогі, забеспячэння даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі, рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў дзяржаўных праграм. Заслухалі намесніка галоўнага ўрача Ганну Кісялёву з дакладам пра аказанне дапамогі жыхарам сельскай мясцовасці. Не засталося ў баку пытанне кадравай сітуацыі ў раёне. Абмеркавалі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на замацаванне кадраў, разгледзелі пытанні ўмацавання і паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя раёна. У выніку сустрэчы вызначылі прыярытэтныя напрамкі ў рабоце ўстановы. Да спіса