Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Лоеўская раённая арганізацыя ГА "БРСМ"
Лоеўская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі
рэспубліканскі саюз моладзі" ўтворана ў 2002 годзе, зарэгістравана
раённым выканаўчым камітэтам. У сваёй дзейнасці арганізацыя кіруецца
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, заканадаўчымі актамі, Статутам ГА «БРСМ».
Мэта: усебаковае развіццё моладзі, раскрыццё яе творчага патэнцыялу,
садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці,
заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага
народа.
НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ ГА "БРСМ"
1-студатрадаўскі рух;
2-грамадзянска-патрыятычнае выхаванне;
3-прававое выхаванне;
4-валанцёрскі рух БРСМ "Добрае сэрца»;
5-здаровы лад жыцця і прафілактычныя мерапрыемствы;
6-падтрымка адоранай і таленавітай моладзі;
7-дзейнасць маладзёжных атрадаў аховы правапарадку;
8-інфармацыйна-іміджавая дзейнасць.
Што для гэтага трэба:
Разам з сябрамі падрабязней пазнаёміцца са Статутам БРСМ. Звярнуцца да
сакратара першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" або ў раённы камітэт ГА "БРСМ", напісаць заяву аб уступленні, падаць электронны варыянт
фатаграфіі на роўным светлым фоне, выплаціць уступны ўзнос у памеры 8,00 рублёў.
У святочны дзень атрымаць у першаснай арганізацыі або ў раённым камітэце ГА «БРСМ» маладзёжны білет і значок члена арганізацыі.
Твая ініцыятыва дапаможа тваёй камандзе стаць самай моцнай, моцнай і
дружнай, а з вернымі сябрамі любыя цяжкасці вырашаюцца хутка і
паспяхова!
Памеры перыядычных членскіх узносаў за год складаюць:
- 4.00 руб. для навучэнцаў школ, ПТУзаў, ваеннаслужачых тэрміновай
службы;
- 6.00 руб. для навучэнцаў ССНУ,
- 10.00 руб. для студэнтаў (курсантаў) ВНУ, беспрацоўнай моладзі,
сельскай працоўнай моладзі;
- 14.00 руб. для гарадской працоўнай моладзі.
Першы сакратар
Лоеўскага раённага камітэта ГА "БРСМ"
Дземідзенка Крысціна Андрэеўна
Галоўны бухгалтар
Лоеўскага раённага камітэта ГА "БРСМ"
Галоўны спецыяліст
Лоеўскага раённага камітэта ГА "БРСМ"
НАШЫ РЭКВІЗІТЫ
Леніна, 1, каб. 2.2
Тэл./факс: 8 (02347) 5-04-57
эл.пошта: loev_brsm@mail.ru