Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
28.01.2019

Заняткі па пажарнай бяспецы

Як сцвярджаюць супрацоўнікі МНС, многія людзі ў надзвычайных умовах губляюцца, пачынаюць панікаваць, забываюць, што трэба рабіць, дзе знаходзяцца вогнетушыцелі, запасныя і эвакуацыйныя выхады. Таму вельмі важна праводзіць заняткі па пажарнай бяспецы з персаналам сацыяльна-значных аб'ектаў, інфармаваць людзей пра тое, як сябе паводзіць у нестандартных сітуацыях.

 

У Лоеўскай цэнтральнай раённай паліклініцы прайшлі тактычныя вучэнні. Паводле задумы вучэння, у выніку кароткага замыкання на другім паверсе корпуса адбылося ўзгаранне. Патушыць пажар першаснымі сродкамі пажаратушэння не ўдаецца. Адбылося задымленне ў памяшканнях, ствараецца пагроза распаўсюджвання пажару на верхнія паверхі. Дзякуючы разумным дзеянням персаналу з умоўна пылаючага будынка аператыўна было эвакуявана больш за пяцьдзесят чалавек. Пажарныя разлікі ажыццявілі разведку і пільны агляд памяшканняў. Імі выяўленыя і выратаваны двое «пацярпелых», распачатыя дзеянні па тушэнні ачага ўзгарання. Па завяршэнні аварыйна-выратавальных работ прайшло падвядзенне вынікаў, па якім былі выказаны заўвагі і прапановы.

 

Кваліфікаванымі лекарамі ў сваю ж чаргу былі праведзены тэарэтычныя і практычныя заняткі па аказанні першай медыцынскай дапамогі пры сардэчна-лёгачнай рэанімацыі. Выратавальнікам распавялі пра алгарытм базавых рэанімацыйных мерапрыемстваў у дарослых і аб асаблівасцях рэанімацыйных мерапрыемстваў у дзяцей.

 

 

 

 

Да спіса