Вадохрышчанская
служба і асвятленне вады прайшлі сёння на Лоеўшчыне. Праваслаўныя па ўсёй
Беларусі адзначаюць адно з галоўных царкоўных святаў-Вадохрышча або
Богаяўленне. Жыхары Лоева пачалі
традыцыйныя ў гэтае свята купанне. Апусканне ў ваду праходзіла пад наглядам
супрацоўнікаў Лоеўскай выратавальнай станцыі АСВОД і медыкаў. Трохразова
акунуцца-і адразу ў цяпло, у палатку да гарачай гарбаты ад валанцёраў
Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. А потым можна падзяліцца ўражаннямі і
пагутарыць з сябрамі.