Навіны раёна
21.08.2023
Усе, хто задзейнічаны ў бітве за ўраджай гэтага года, ведаюць: галоўнае не замарудзіцца і ўбраць хлеб у самыя кароткія тэрміны і без страт. Дзякуючы сваёй стараннасці і працавітасці хлебаробы дамагаюцца высокіх вынікаў на жніве. На мінулым тыдні вызначыліся і першыя «тысячнікі». Запаветны рубеж у 1000 тон абмалочанага збожжа пераадолелі вадзіцелі Мікалай Карпенка з КСУП «Малінаўка-Агра» і Ягор Гудкоўскі з ААТ «Каўпень-Агра», а дзеючы лідар-тысячнік Уладзімір Колас з ААТ «Ураджайны» перавёз ужо больш за 2000 тон. Па традыцыі ўшанаванне перадавікоў праходзіла на іх працоўным месцы, у полі. Тым больш, што ў існуючых умовах кожная пагодлівая хвіліна для хлебароба-на вагу золата. Павіншаваць герояў жніва прыехалі кіраўнік раёна Алег Таргонскі, лідар раённага аб'яднання прафсаюзаў Сяргей Дземідзенка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ніна Новік.
Віншаванне лідараў уборачнай кампаніі суправаджалася грашовымі прэміямі, заслужанымі падзякамі і прыемнымі падарункамі ад райвыканкама, прафсаюза і адміністрацыі сельгасарганізацый. Яркім дадаткам да сказанага стаў музычны падарунак ад народнага ансамбля народнай песні «Жывiца» гарадскога цэнтра культуры. Радасна сустракалі віноўнікі свята выступленні сваіх землякоў-артыстаў, не скупячыся на апладысменты.
Да спіса