Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
27.04.2023

НЕ ЧЫРВОНАЯ ДАТА Ў КАЛЕНДАРЫ...

26 красавiка ў Лоеўскім педагагічным каледжы адбылася дыялогавая пляцоўка з навучэнскай моладдзю, прысвечаная 37-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З хлопцамі пагутарылі намеснік старшыні райвыканкама Наталля Каурава і прадстаўнікі зацікаўленых службаў. Звяртаючыся да юнакоў і дзяўчат, дырэктар музея бітвы за Днепр Вікторыя Яшчанка нагадала аб неабходнасці шанаваць памяць тых, хто першым прыняў на сябе смяротнае дыханне рэактара, хто мужна ўступіў у няроўную сутычку з нябачным ворагам. Экалагічная бяспека, уплыў радыеактыўнага забруджвання на развіццё краіны і пераадоленне наступстваў ЧАЭС, правілы пажарнай бяспекі, раздзельны збор ВМР, ці наносяць шкоду прыродзе геліевыя шарыкі і пластыкавыя кветкі - гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся падчас адкрытага дыялогу. У завяршэнне сустрэчы Наталля Леанідаўна акцэнтавала ўвагу рабят на галоўным: "Мы-гаспадары свайго жыцця і нашай планеты, таму толькі ад нас залежыць тое, якое мы пакінем навакольнае асяроддзе будучым пакаленням!"



Да спіса