"ТЫ МАЯ БЕЛАРУСЬ" -
менавіта такім, яскравым і сакавітым, насычаным любоўю да роднай краіны,
павагай да дзяржаўных сімвалаў беларускай рэспублікі стаў патрыятычны ФЛЭШМОБ,
які адбыўся сёння на Лоеўшчыне. У ім прынялі удзел члены маладзёжнага савета
пры раённым Савеце дэпутатаў, працоўная моладзь, актывісты БРСМ, члены савета
старэйшын пры райвыканкаме, прадстаўнікі дэпутатскага корпусу раёна і
грамадскіх аб'яднанняў. Наша гістарычная зямля, славутая подзвігамі землякоў-герояў,
герояў-суайчыннікаў, таму мы павінны яе берагчы нягледзячы ні на якія перапоны
сучаснасці. Калі мы разам - мы сіла!