Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
28.07.2025

Міжрэгіянальны фестываль «Дняпроўская юшка»

У суботу, у маляўнічым кутку Лоеўшчыны, разгарнуўся міжрэгіянальны фестываль «Дняпроўская юшка». З самай раніцы на беразе ракі пачалі збірацца ўдзельнікі фестывалю, госці свята, кампаніі сяброў, аматары актыўнага адпачынку, і вядома ж, знатакі сапраўднай, наварыстай юшкі. Менавіта для іх дванаццаць каманд спаборнічалі ў майстэрстве падрыхтоўкі гэтай традыцыйнай стравы. Кожная каманда падышла да працэсу з душой і фантазіяй: хтосьці прытрымліваўся класічных рэцэптаў, хтосьці эксперыментаваў з дабаўленнем незвычайных інгрэдыентаў, а хтосьці падрыхтаваў юшку па старадаўніх, сямейных рэцэптах.

Каманды-ўдзельніцы прадставілі сябе ў конкурсе "Візітка каманды". Усе без выключэння выступілі творча. Членам журы, мелася быць няпростая задача-выбраць пераможца сярод разнастайнасці густаў і водараў. Пасля доўгіх дэгустацый і абмеркаванняў былі абвешчаны каманды-пераможцы, чыя юшка заваявала дэгустатараў сваім насычаным густам, ідэальным балансам спецый і, вядома ж, душэўнасцю падачы: першае месца – «Бухта пагранічных катэраў» Памежная камендатура «Лоеў», другое месца – у каманды «Клёвая каманда» ДУА «Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж», трэцяе месца заняла каманда «Аloha» ДУ «Цэнтр па забеспячэнні бюджэтных арганізацый Лоеўскага раёна».

Прызы і заслужаныя апладысменты атрымалі ўсе без выключэння каманды-ўдзельніцы фестывалю. Варта адзначыць, што атмасфера гэтага смачнага мерапрыемства была прасякнута духам здаровай канкурэнцыі і ўзаемнай павагі. Каманды, нягледзячы на імкненне да перамогі, ахвотна дзяліліся сакрэтамі падрыхтоўкі.

"Дняпроўская юшка" - гэта не толькі пра смачную ежу. Фестываль прапанаваў насычаную забаўляльна-культурную праграму для ўсіх узростаў. Для самых маленькіх гасцей былі арганізаваны дзіцячыя гульнявыя зоны, удзельнічалі ў вясёлых эстафетах, з цікаўнасцю назіралі за працэсам падрыхтоўкі юшкі.

Для каманд-ўдзельніц былi прапанаваны эстафета.На галоўнай сцэне  фестывалю выступалi творчыя калектывы Лоеўскага,  Брагінскага, Рэчыцкага, Жыткавіцкага і Рогачевскага раёнаў. Нельга не адзначыць кірмаш, дзе можна было набыць унікальныя вырабы ручной працы ад традыцыйных сувеніраў да эксклюзіўных упрыгожванняў.

"Дняпроўская юшка" - гэта не проста мерапрыемства, гэта сапраўднае свята яднання, дзе кожны можа адчуць сябе часткай вялікай і дружнай сям'і, магчымасць атрымаць асалоду ад смачнай ежы, правесці час на свежым паветры, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і проста адпачыць душой.

















Да спіса