Сёння на стадыёне г.п. Лоеў адбылося адкрыццё круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна і першыя спаборніцтвы, прысвечаныя Сусветнаму дню снега "Лоеўская лыжня-2023". Выдатны настрой і жаданне пракаціцца на лыжах аб'яднала ўсіх удзельнікаў мерапрыемства. Спаборніцтвы праводзіліся ў дзвюх узроставых катэгорыях сярод мужчын і жанчын. Пераможцамі лыжных гонак сталі каманды:
1 месца - каманда Лоеўскага лясгаса
2 месца - каманда Малінаўскай базавай школы Лоеўскага раёна
3 месца - каманда Лоеўскага педкаледжа