Сёння Лоеўшчына святкавала 85-годдзе з дня ўтварэння
Гомельскай вобласці. Словы ўдзячнасці і падзякі за ўклад у развіццё Гомельшчыны
і раёна прымалі тыя, хто стаяў ля вытокаў станаўлення нашага краю. Артысты
гарадскога цэнтра культуры падарылі гледачам сапраўдны феерверк уражанняў.