21 верасня бягучага года ў адпаведнасці з перспектыўным планам работы Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў і яго органаў на 2018 год у зале пасяджэнняў Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта адбылася чарговая пятая сесія Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў.
У адпаведнасці з зацверджаным парадкам дня на сесіі былі разгледжаны пытанні:
«Аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання па навядзенні парадку на зямлі»; «Аб эфектыўнасці мер выкарыстання на тэрыторыі Лоеўскага раёна нерухомай маёмасці ўсіх формаў уласнасці»;
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў ад 13 снежня 2012 г. № 126»; «Аб унясенні змяненняў і дапаўненні ў некаторыя рашэнні Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў»;
«Аб прызнанні страціўшым сілу рашэння Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў ад 13 красавіка 2018 г. № 10»; «Аб унясенні змяненняў у рашэнне Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў ад 29 снежня 2017 г. № 156»;
«Аб змяненні межаў сельскіх населеных пунктаў Леўскага раёна». У рабоце сесіі прымалі ўдзел дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Матарас А. В., старшыня камітэта дзяржаўнага маёмасці Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Сацута Н.У., дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, члены раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, кіраўнікі раённых службаў і арганізацый, упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, якія не з'яўляюцца дэпутатамі.
Па ўсіх разгледжаных пытаннях прыняты рашэнні, некаторыя з іх накіраваны ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта для правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў з мэтай далейшага ўключэння іх у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь.