З глыбокай даўніны прыйшоў да нас звычай-беларускія
пасядзелкі.
Учора, 17 лютага, сектар па мабільным
абслугоўванні маланаселеных пунктаў ГЦК завітаў да жыхароў вёскі Новая
Баршчоўка на вячоркі "Вяртанне да вытокаў".
Удзельнікі мерапрыемства з вялікім задавальненнем
спявалі народныя песні і плясалі пад жывую музыку, гулялі ў гульні, адгадвалі
загадкі.
Вячоркі ўдаліся і такія сустрэчы абавязкова яшчэ
будуць.