Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

XXXII Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Лідзе 6 і 7 верасня

13 жніўня 2025
XXXII Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Лідзе 6 і 7 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана некалькім значным датам: 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 500-годдзю выхаду кнігі "Апостал" Францыска Скарыны, а таксама юбілеям выдатных дзеячаў нацыянальнай літаратуры.

Урачыстае адкрыццё свята і цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і "Лідскія чытанні" запланаваны на 6 верасня.

Традыцыйна Міністэрства інфармацыі арганізуе Фестываль кнігі і прэсы, дзе можна будзе пазнаёміцца з навінкамі беларускага выдавецкага рынку. Гасцей чакае насычаная праграма: інтэрактыўныя зоны ад БРСМ, Беларускага саюза жанчын, бібліятэк і СМІ Гродзенскай вобласці, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі, работа фудкортаў, рэкламна-інфармацыйны тур па славутых мясцінах горада і раёна.

БЕЛТА

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//xxxii-dzen-belaruskaga-pismenstva-projdze-u-lidze-6-i-7-verasnja-25115
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.