Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Устаноўлена магчымасць заахвочвання дзяржузнагародамі арганізацый і калектываў

9 снежня 2020

Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 снежня падпісаў дэкрэт нумар 5 "Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам устанаўліваецца магчымасць заахвочвання дзяржаўнымі ўзнагародамі арганізацый і калектываў іх работнікаў, а таксама воінскіх часцей і фарміраванняў. Вызначаны пералік узнагарод, да якіх яны могуць прадстаўляцца, у прыватнасці: ордэн Працоўнай Славы, ордэны Воінскай Славы і "За службу Радзіме", ордэн Дружбы народаў, ордэн Пашаны, ордэн Францыска Скарыны.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//ustanoulena-magchymasts-zaaxvochvannja-dzjarzhuznagarodami-arganizatsyj-i-kalektyvau-18515
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.