Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Удзельнікі II Гульняў краін СНД сёння разыграюць узнагароды ў трох відах спорту

8 жніўня 2023
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі II Гульняў краін СНД сёння разыграюць чарговыя камплекты ўзнагарод. Пераможцы і прызёры вызначацца ў трох відах спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўныя медальныя надзеі беларускіх балельшчыкаў звязаны з выступленнем лёгкаатлетаў, якія спаборнічаюць на мінскім стадыёне "Дынама" і РЦАП на вуліцы Каліноўскага. Таксама не павінны застацца без узнагарод беларускія цяжкаатлеты. У гродзенскім Лядовым палацы будуць разыграны ўзнагароды ў чатырох вагавых катэгорыях - па дзве ў мужчын і жанчын. Ва ўсіх відах праграмы беларусы маюць рэальныя шанцы падняцца на п'едэстал гонару. У сталічным спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнкі за медалі паспрачаюцца майстры кулявой стральбы.

На пляцоўцы САК "Алімпійскі" адбудуцца паўфінальныя паядынкі турніру па пляжным футболе. Зборная Беларусі паспрачаецца за выхад у фінал з камандай Амана. У другім паўфінале трохразовыя чэмпіёны свету расіяне будуць сапернічаць з іранцамі. У сталічным спарткомплексе "Уручча" пройдуць чарговыя сустрэчы міні-футбольнага турніру: Расія - Узбекістан, Азербайджан - Кыргызстан. У брэсцкім Палацы спорту "Вікторыя" завершыцца першы этап гандбольнага турніру. На магілёўскім стадыёне "Спартак" прадоўжацца спаборніцтвы па стральбе з лука. У Оршы адбудуцца чарговыя паядынкі баксёраў. У Мінску на базе БДУФК свой турнір пачнуць майстры сучаснага пяцібор'я. Валейбольны турнір стартуе ў мінскім Палацы спорту.

II Гульні краін СНД праходзяць у Беларусі з 4 па 14 жніўня па 20 відах спорту. У іх прымаюць удзел больш за 2,2 тыс. атлетаў, якія прадстаўляюць больш за 20 дзяржаў. Урачыстая цырымонія закрыцця пройдзе 13 жніўня ў "Мінск-Арэне".-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//udzelniki-ii-gulnjau-krain-snd-sennja-razygrajuts-uznagarody-u-trox-vidax-sportu-22443
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.