Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Мінпрацы расказалі, што рабіць, калі захварэў да або ў час працоўнага водпуску

30 ліпеня 2024

У Міністэрства працы і сацыяльнай абароны расказалі, што рабіць, калі захварэў да або ў час працоўнага водпуску, паведамляе БЕЛТА.

Так, калі вы захварэлі ў час працоўнага водпуску, ён прадаўжаецца на адпаведную колькасць каляндарных дзён. Або па жаданні работніка нявыкарыстаная частка водпуску пераносіцца на іншы ўзгоднены з наймальнікам тэрмін бягучага рабочага года.

А калі вы захварэлі да пачатку працоўнага водпуску, то ён па жаданні работніка пераносіцца на іншы час бягучага рабочага года, які вызначаецца па дамоўленасці паміж работнікам і наймальнікам.

"Умовы пераносу нявыкарыстанай часткі працоўнага водпуску ў сувязі з хваробай - жаданне работніка і дасягненне дамоўленасці з наймальнікам аб тэрміне пераносу часткі працоўнага водпуску", - звярнулі ўвагу ў Мінпрацы.

Перанос ажыццяўляецца ў рамках бягучага рабочага года работніка.

Супрацоўнік абавязаны паведаміць наймальніку аб прычынах, якія перашкаджаюць выкарыстанню працоўнага водпуску ў запланаваны тэрмін, і часе прадаўжэння.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//u-minpratsy-raskazali-shto-rabits-kali-zaxvareu-da-abo-u-chas-pratsounaga-vodpusku-23629
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.