Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі ўдасканалена заканадаўства аб абароне канстытуцыйнага ладу

23 лістапада 2021
23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада падпісаў указ нумар 450 "Аб Міжведамаснай камісіі па процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прыняты ў мэтах далейшага і комплекснага ўдасканалення дзейнасці па абароне канстытуцыйнага ладу. Ва ўказе ўлічаны змяненні заканадаўства, якія адбыліся ў 2021 годзе, па пытаннях функцыянавання дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму, дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, незаконных узброеных фарміраванняў і масавыя беспарадкі, а таксама практычны вопыт процідзеяння экстрэмісцкім праявам у 2020-2021 гадах.
Указам зацверджана палажэнне аб Міжведамаснай камісіі па процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам, у якім вызначаны яе задачы, функцыі, склад і асобныя пытанні функцыянавання.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//u-belarusi-udaskanalena-zakanadaustva-ab-abarone-kanstytutsyjnaga-ladu-19732
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.