Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Тарыфы на паслугі ЖКГ у бягучым годзе павышацца не будуць - Кухараў

12 жніўня 2019

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў бягучым годзе павышацца не будуць. Аб гэтым віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў заявіў у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"У гэтым годзе тарыфы расці не будуць, застануцца ранейшымі", - адзначыў Уладзімір Кухараў.

Паводле яго слоў, у адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы штогадовы рост тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі не павінен перавышаць $5 у эквіваленце. У бягучым годзе ў якасці эксперымента кошт паслуг павышаўся ў два этапы. З 1 студзеня падаражэлі паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, па капрамонце, санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў, памеры кампенсавання расходаў на электраэнергію, а з 1 чэрвеня - ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне.

"Аналіз паказаў, што гэта быў удачны эксперымент. Прэтэнзій з боку насельніцтва сур'ёзных не было", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//taryfy-na-paslugi-zhkg-u-bjaguchym-godze-pavyshatstsa-ne-buduts-kuxaraun-16715
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.