Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Нацыянальны цэнтр маркетынгу стварыў пералік імпартазамяшчальнай прадукцыі для прадпрыемстваў РФ

26 красавіка 2022
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр маркетынгу Беларусі стварыў зводны рэестр наменклатуры імпартазамяшчальнай прадукцыі, у якой маюць патрэбу расійскія кампаніі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў цэнтры.

Вядзенне рэестра дасць магчымасць аперыраваць актуальнымі звесткамі аб патрэбах расійскіх кампаній у аналогах імпартных камплектуючых і абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, якія выпускаюцца беларускай прамысловасцю.

Для аблягчэння пошуку партнёраў у Беларусі Нацыянальным цэнтрам маркетынгу распрацавана новая паслуга - па запатрабаванні расійскіх кампаній упраўленне маркетынгавай інфармацыі будзе прадастаўляць звесткі аб беларускіх вытворцах асобных відаў прадукцыі, якая патэнцыяльна можа быць выкарыстана ў якасці імпартазамяшчальнай, з пазначэннем кантактных даных і адказных асоб беларускіх прадпрыемстваў.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//natsyjanalny-tsentr-marketyngu-stvaryu-peralik-impartazamjashchalnaj-praduktsyi-dlja-pradpryemstvau-rf-20343
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.