Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

На Нацыянальную літаратурную прэмію пададзена больш за 60 работ

10 жніўня 2021

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Нацыянальную літаратурную прэмію ў бягучым годзе пададзена больш за 60 работ. Аб гэтым расказаў журналістам дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Іван Саверчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нацыянальная літаратурная прэмія - важны стымул для развіцця айчыннай літаратуры. У бягучым годзе пададзена больш за 60 работ на ўдзел у конкурсе, а на заключным этапе разглядалася 58. Пераможцы адбіраюцца па сямі намінацыях: паэзія, проза, публіцыстыка, крытыка і літаратуразнаўства, драматургія, кнігі для юнацтва і дзяцей, дэбют", - расказаў Іван Саверчанка.
Паводле яго слоў, адметнай асаблівасцю гэтага года стала тое, што не толькі пісьменнікі, але і грамадскія дзеячы прыслалі на конкурс свае мемуары, успаміны. "Актыўна ўключыліся ў конкурс журналісты. Мне здаецца, што пераможцамі стануць вельмі яркія творчыя асобы і выдатныя літаратурныя творы. Парадавала ў бягучым годзе наша літаратура для дзяцей і юнацтва, таму што кнігі прадстаўлены на любы густ і ўзрост. Цікавыя і насычаныя проза і паэзія. У нас ёсць што пачытаць", - упэўнены дырэктар.
"Сёння пераможца прэміі атрымлівае ўзнагароджанне ў памеры 100 БВ. Гэта даволі сур'ёзныя грошы для падтрымкі новых праектаў беларускіх пісьменнікаў. Кожны аўтар, які атрымлівае прэмію, атрымлівае і пэўны пасыл да новых творчых дасягненняў", - дадаў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//na-natsyjanalnuju-litaraturnuju-premiju-padadzena-bolsh-za-60-rabot-19320
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.