Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка зацвердзіў выкарыстанне сродкаў рэспубліканскага інавацыйнага фонду

20 верасня 2022
20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 331 "Аб інавацыйных праектах", якім зацвярджаецца выкарыстанне сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду ў рамках рэалізацыі праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Праекты накіраваны на стварэнне вытворчасцей новага пакалення ў галіне машынабудавання, фармацэўтычнай прамысловасці, на аказанне высокатэхналагічнай кардыяхірургічнай дапамогі.

Прыняцце ўказа будзе садзейнічаць развіццю інавацыйнай дзейнасці, выкананню праектаў сацыяльнай накіраванасці і імпартазамяшчэнню.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//lukashenka-zatsverdziu-vykarystanne-srodkau-respublikanskaga-inavatsyjnaga-fondu-20933
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.