Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка павіншаваў БРСМ з юбілеем і абазначыў галоўныя для маладзёжнага руху задачы

6 верасня 2022
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" з 20-годдзем з дня ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Сёння, аб'ядноўваючы сотні тысяч маладых патрыётаў краіны, арганізацыя ўносіць значны ўклад у захаванне і прымнажэнне лепшых традыцый маладзёжнага руху Беларусі. Яна стала стартавай пляцоўкай для многіх ініцыятыў і сапраўдным сацыяльным ліфтам для юных талентаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што БРСМ трэба і далей актыўна развіваць студатрадаўскія і валанцёрскія праграмы, удзельнічаць у стварэнні і рэалізацыі праектаў, звязаных з добраўпарадкаваннем гарадоў і вёсак, захаваннем гістарычнай памяці аб подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, уключаючы ў грамадска карысныя справы моладзь.

"Заўсёды ідзіце наперад, ніколі не спыняйцеся на дасягнутым. Любіце сваю краіну і смела змагайцеся за праўду", - пажадаў Прэзідэнт.

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з 20-годдзем з дня ўтварэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Сёння, аб'ядноўваючы сотні тысяч маладых патрыётаў краіны, арганізацыя ўносіць значны ўклад у захаванне і прымнажэнне лепшых традыцый маладзёжнага руху Беларусі. Яна стала стартавай пляцоўкай для многіх ініцыятыў і сапраўдным сацыяльным ліфтам для юных талентаў.

БРСМ трэба і далей актыўна развіваць студатрадаўскія і валанцёрскія праграмы, удзельнічаць у стварэнні і рэалізацыі праектаў, звязаных з добраўпарадкаваннем гарадоў і вёсак, захаваннем гістарычнай памяці аб подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, уключаючы ў грамадска карысныя справы нашу моладзь.

Заўсёды ідзіце наперад, ніколі не спыняйцеся на дасягнутым. Любіце сваю краіну і смела змагайцеся за праўду.

Жадаю вам моцнага здароўя і дабрабыту, міру і шчасця, творчага натхнення і поспехаў ва ўсіх пачынаннях у імя працвітання роднай Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//lukashenka-pavinshavau-brsm-z-jubileem-i-abaznachyu-galounyja-dlja-maladzezhnaga-ruxu-zadachy-20877
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.