Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці"

14 снежня 2022

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Закон накіраваны на рэалізацыю Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2022 года нумар 10 "Аб недапушчальнасці росту цэн" і прызначаны забяспечыць абарону інтарэсаў грамадзян, а таксама пастаўку на ўнутраны спажывецкі рынак тавараў па эканамічна абгрунтаваных цэнах.

У гэтых мэтах прадугледжваецца ўстанаўленне адміністрацыйнай адказнасці за непазначэнне ў таварных дакументах звестак, звязаных з фарміраваннем цэн на спажывецкія тавары, або пазначэнне няпоўнай або недакладнай інфармацыі.

За гэтыя парушэнні будзе прымяняцца штраф у памеры да 20 базавых велічынь (Br640), а для суб'ектаў гаспадарання - да 10 працэнтаў сумы грашовай ацэнкі гаспадарчай аперацыі, адлюстраванай у таварных дакументах.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//lukashenka-padpisau-zakon-ab-zmjanenni-kodeksau-pa-pytannjax-administratsyjnaj-adkaznastsi-21456
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.