Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка падпісаў указ аб аб'яўленні Года гістарычнай памяці

3 студзеня 2022

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб аб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці. Момант падпісання быў паказаны ў тэлеэфіры ў рамках трансляцыі навагодняга звароту кіраўніка дзяржавы да беларускага народа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падпісаў дакумент у сваім рабочым кабінеце ў Палацы Незалежнасці. У кадр трапіў і змест указа. У ім адзначаецца, што Год гістарычнай памяці аб'яўляецца ў мэтах фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.

Савету Міністраў з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці. Акрамя таго, даручана забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржорганаў і іншых арганізацый па выкананні плана.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//lukashenka-padpisau-ukaz-ab-abjaulenni-goda-gistarychnaj-pamjatsi-19920
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.