Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Электронны абмен мытнымі дакументамі з БЧ плануюць увесці па ўсёй Беларусі

19 жніўня 2020

Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электронны абмен мытнымі дакументамі з Беларускай чыгункай плануюць увесці па ўсёй краіне, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Эксперымент пачаўся ў красавіку ў трох пунктах мытнага афармлення: "Полацк", "Маладзечна" і "Калядзічы". Праграмнае забеспячэнне, з дапамогай якога мытныя органы рэалізуюць электронны абмен з БЧ, прайшло паспяховыя выпрабаванні.
"Цяпер электронны дакументаабарот выкарыстоўваецца пры перавозках у двухбаковых зносінах Беларусь - Латвія і Беларусь - Літва ў шасці рэспубліканскіх і трох ведамасных пунктах мытнага афармлення па ўсёй краіне. Таксама пачаты тэставы абмен адносна перавозак на польскім напрамку праз ПМА "Брэст-Усходні", "Брузгі-1", "Свіслач". Узаемадзеянне на аснове электроннага дакументаабароту плануецца пашырыць на ўсю краіну", - адзначылі ў ДМК.
Рэалізацыя праекта дае магчымасць арганізаваць сумесную работу мытных органаў і Беларускай чыгункі выключна ў электронным выглядзе, без адзнак на папяровых дакументах. Як падкрэслілі ў ДМК, гэта станоўча ўплывае на працэс мытнага афармлення і скарачае час узаемадзеяння з БЧ.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//elektronny-abmen-mytnymi-dakumentami-z-bch-planujuts-uvestsi-pa-usej-belarusi-18128
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.