Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзяржарганізацыі пераводзяць на Адзіную сістэму ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб

1 чэрвеня 2022
1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 мая падпісаў указ нумар 188 "Аб пашырэнні выкарыстання дзяржаўнымі арганізацыямі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на далейшае ўкараненне ў дзейнасць дзяржаўных арганізацый найноўшых сэрвісаў і тэхналогій пры ажыццяўленні імі адміністрацыйных працэдур у электроннай форме і аказанні электронных паслуг. У гэтай рабоце дзяржарганізацыі будуць выкарыстоўваць Адзіную сістэму ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб.

Указам прадугледжваецца падключэнне ўсіх ведамасных сістэм электроннага дакументаабароту органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый да сістэмы "Ведамасны архіў" да 1 чэрвеня 2023 года.

З 1 ліпеня 2023 года пры ажыццяўленні знешнегандлёвай дзейнасці ўводзяцца электронныя накладныя, транспартныя (таварасуправаджальныя) і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць перамяшчэнне тавару.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//dzjarzharganizatsyi-peravodzjats-na-adzinuju-sistemu-identyfikatsyi-fizichnyx-i-jurydychnyx-asob-20492
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.