Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзень дзяржаўных сцяга, герба і гімна будзе адзначацца ў Беларусі

13 красавіка 2023

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 105, якім карэкціруецца ўказ ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Назва дзяржаўнага свята зменена з "Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь - другая нядзеля мая" на "Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь - другая нядзеля мая".

Новая назва дасць магчымасць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//dzen-dzjarzhaunyx-stsjaga-gerba-i-gimna-budze-adznachatstsa-u-belarusi-22042
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.