Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект па пытаннях увядзення біяметрычных дакументаў

12 кастрычніка 2022
12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні законаў" (па пытаннях увядзення біяметрычных дакументаў), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы. Ён падрыхтаваны ў мэтах прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі Указа Прэзідэнта ад 16 сакавіка 2021 года нумар 107 "Аб біяметрычных дакументах". У сувязі з гэтым праектам закона прадугледжваецца вызначэнне парадку выдачы біяметрычнага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама дапаўненне паняційнага апарату шэрага законаў азначэннямі тэрмінаў, што прымяняюцца ва ўказе.

Акрамя таго, у законапраекце ўдакладняюцца падставы для прадастаўлення права на адтэрміноўку ад прызыву на воінскую службу. Пашыраюцца магчымасці атрымання замежнымі грамадзянамі дазволу на пастаяннае пражыванне ў Беларусі (пры набыцці замежным грамадзянінам ва ўласнасць шматфункцыянальнага памяшкання або іншага жылога памяшкання). Устанаўліваецца часовае абмежаванне на выезд з Беларусі асоб, у адносінах да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс. Прадастаўляецца права Камітэту дзяржаўнай бяспекі часова абмяжоўваць выезд фізічных асоб з Рэспублікі Беларусь у інтарэсах нацыянальнай бяспекі. Прадугледжваецца дадатковае рэгуляванне парадку выезду за мяжу супрацоўнікаў дзяржаўных органаў.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//deputaty-prynjali-u-pershym-chytanni-zakonapraekt-pa-pytannjax-uvjadzennja-bijametrychnyx-dakumentau-21042
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.