Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Алейнік: Беларусь уваходзіць у лік дзяржаў, якія фарміруюць ядро разважнасці ў свеце

24 ліпеня 2023

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь знаходзіцца ў ліку дзяржаў, якія фарміруюць ядро разважнасці ў свеце. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік на адкрыцці семінара з кіраўнікамі загранустаноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод актуальных задач беларускіх дыпламатаў міністр назваў далейшае процідзеянне санкцыям і мінімізацыю іх наступстваў, праактыўнае развіццё адносін з саюзнікамі, традыцыйнымі партнёрамі і дружалюбнымі дзяржавамі.

"Неабходна прадоўжыць максімальнае нарошчванне ўзаемадзеяння з краінамі глабальнага Поўдня і глабальнага Усходу. Зачын для гэтага ўжо ёсць. Наш вопыт дзеянняў у адказ на нелегітымныя санкцыі, дэманстрацыі сусветнай супольнасці іх контрпрадукцыйнасці і згубнасці неабходна больш актыўна выкарыстоўваць для кансалідацыі дружалюбных краін. Трэба пазіцыянаваць Беларусь у ліку дзяржаў, якія фарміруюць ядро разважнасці ў зменлівым свеце", - сказаў Сяргей Алейнік.

Прычым неабходна больш актыўна пашыраць гэта ядро праз развіццё беларускіх мірных і стваральных ініцыятыў, падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, даносіць да канструктыўна настроеных палітычных і грамадскіх дзеячаў ва ўсіх краінах беларускую міралюбную палітыку, праўду аб краіне.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/republic-by//alejnik-belarus-uvaxodzits-u-lik-dzjarzhau-jakija-farmirujuts-jadro-razvazhnastsi-u-svetse-22401
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.