Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

МТК, птушкафабрыкі і свінакомплексы. Мінсельгасхарч расказаў пра будаўніцтва новых аб'ектаў

26 снежня 2023

Пра планы па будаўніцтве новых малочнатаварных ферм, свінакомплексаў і птушкафабрык расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі ёсць каля 3,3 тыс. малочнатаварных ферм, з якіх больш за 1,6 тыс. - гэта сучасныя высокатэхналагічныя комплексы. Таксама праводзіцца маштабная работа па абнаўленні вытворчых магутнасцей малочнай галіны з укараненнем сучасных, высокапрадукцыйных тэхналогій.

У сельскагаспадарчых арганізацыях у 2023-2030 гадах запланавана пабудаваць (рэканструяваць) 620 малочнатаварных ферм (комплексаў), у тым ліку новае будаўніцтва 195 аб'ектаў, што дасць магчымасць перавесці ўвесь дойны статак на сучасныя ўмовы ўтрымання.

"У свінагадоўлі 92 працэнты свініны атрымліваюць на комплексах прамысловага тыпу. У мэтах развіцця галіны будзе прадоўжана работа па будаўніцтве новых свінагадоўчых комплексаў, аснашчаных сучасным рэсурсазберагальным абсталяваннем, якое дае магчымасць вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю", - звярнулі ўвагу ў Мінсельгасхарчы.

У птушкагадоўлі плануецца рэалізацыя пяці інвестыцыйных праектаў. Так, у Віцебскай вобласці ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" вядзе будаўніцтва комплексу аб'ектаў вытворчага прызначэння. У Гомельскай вобласці ў РУП "Беларуснафта-Асобіна" пачата будаўніцтва новай пляцоўкі па вытворчасці бройлераў, а ў Гродзенскай - ЗАТ "Белсалттрэйд" запусціла комплекс па гадоўлі і перапрацоўцы індычкі. У Мінскай вобласці ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" вядзе будаўніцтва аб'ектаў у Капыльскім раёне па атрыманні і перапрацоўцы 6 тыс. т мяса індычкі ў год, а таксама запланавана рэалізацыя імпартазамяшчальнага праекта - будаўніцтва селекцыйна-генетычнага цэнтра для работы з племянной птушкай айчыннай селекцыі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/region2-by//mtk-ptushkafabryki-i-svinakompleksy-minselgasxarch-raskazau-pra-budaunitstva-novyx-abektau-22976
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.