Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Месцы адпачынку ля вады ў Гомельскай вобласці штодзённа кантралююць 170 міліцыянераў

5 ліпеня 2022

Месцы масавага адпачынку каля вады, дазволеныя і забароненыя, у Гомельскай вобласці штодзённа кантралююць 170 міліцыянераў, паведаміў сёння на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме першы намеснік начальніка УУС - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Анатоль Васільеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Васільеў звярнуў увагу: у рэгіёне на гэтым тыдні захоўваецца гарачае надвор'е. Міліцыя і іншыя зацікаўленыя адпрацоўваюць і дазволеныя для купання месцы адпачынку, і забароненыя. Са шкадаваннем першы намеснік начальніка УУС прызнаў, што дарослыя нярэдка выязджаюць у недазволеныя месцы з дзецьмі, ужываюць алкаголь, што можа прывесці да трагедыі.

"Адпрацоўкі будуць працягвацца. Так, штосутачна 170 супрацоўнікаў міліцыі працуюць толькі па гэтым напрамку", - удакладніў Анатоль Васільеў. Ён дадаў, што ў суботу і нядзелю ў рэйды таксама выходзілі дружыннікі.

На пасяджэнні абмеркавалі і падрыхтоўку інфармацыйнага роліка па тэме адпачынку ля вады.

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко звярнуў увагу: уплываць на свядомасць людзей у гэтым пытанні можна па-рознаму, галоўнае, каб гэта атрымала належны эфект.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/region2-by//mestsy-adpachynku-lja-vady-u-gomelskaj-voblastsi-shtodzenna-kantraljujuts-170-militsyjanerau-20606
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.