Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Гомсельмаш" падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з Мінсельгасхарчам Татарстана

2 сакавіка 2022

2 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомсельмаш" і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Татарстана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт прадпрыемства.

Подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік генеральнага дырэктара - дырэктар па рэалізацыі і развіцці "Гомсельмаша" Віктар Славашэвіч і намеснік прэм'ер-міністра - міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Татарстана Марат Зябараў у час спецыялізаванай сельскагаспадарчай выстаўкі "ТатАграЭкспа" ў Казані.

На выстаўцы кампаніі "Гомсельмаш" і "Брансксельмаш" сумесна прадставілі высокапрадукцыйныя збожжаўборачныя камбайны GS3219, GS12A1 PROFI, самаходную касілку CS100 і кормаўборачны камбайн FS80.

Азнаёміліся з экспазіцыяй "Гомсельмаша" не толькі шматлікія кліенты, але і высокія госці. Сярод тых, хто наведалі стэнд, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі Аксана Лут, прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў, які даў высокую ацэнку тэхніцы GOMSELMASH.

"Гэта самы надзейны камбайн", - сказаў Рустам Мініханаў.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі камбайны GS12A1 PROFI, FS80 і самаходная касілка CS100 па выніках выстаўкі адправіліся да пакупнікоў.

Выстаўка "ТатАграЭкспа" прайшла 24 і 25 лютага. За 2 дні экспазіцыю наведалі звыш 7 тыс. спецыялістаў і прафесіяналаў розных галін сельскай гаспадаркі, кіраўнікоў рознага звяна з 40 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і 9 краін свету.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/region2-by//gomselmash-padpisau-pagadnenne-ab-supratsounitstve-z-minselgasxarcham-tatarstana-20128
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.