Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Галоўчанка: праект "Гомсельмаша" будзе рэалізаваны адным з першых па расійскай крэдытнай лініі

17 лістапада 2022

17 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Фінансаванне праекта ААТ "Гомсельмаш" па імпартазамяшчэнні стане адным з першых па адкрытай расійскай крэдытнай лініі. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Менавіта "Гомсельмаш", яго тэхнічнае перааснашчэнне і мадэрнізацыя, хутчэй за ўсё, будзе адным з першых праектаў, які рэальна пачне працаваць у рамках крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых з Расійскай Федэрацыі. Размова аб крэдыце ў аб'ёме 105 млрд расійскіх рублёў. Сёння адпаведнае пагадненне падпісана міністэрствамі фінансаў. Гэта значыць пытанне з крыніцамі сродкаў закрыта. Пад гэта пагадненне цяпер будуць фінансавацца ўсе праекты, якія мы раней планавалі. Пашпарты часткі з іх ужо ўзгоднены з расійскімі калегамі, па астатніх прадаўжаецца адпрацоўка бізнес-планаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Наведваючы прадпрыемства, прэм'ер-міністр паставіў задачу: бізнес-план "Гомсельмаша" і адпаведны пашпарт праекта павінны быць завершаны да канца гэтага года. "Каб мы змаглі пачаць выбарку рэсурсаў", - падкрэсліў ён.

У прыватнасці, размова ішла аб выпуску на "Гомсельмашы" імпартазамяшчальных складаных тэхнічных вузлоў для беларускіх і расійскіх вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/region2-by//galouchanka-praekt-gomselmasha-budze-realizavany-adnym-z-pershyx-pa-rasijskaj-kredytnaj-linii-21181
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.