Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Забарона на вылаў шчупака звычайнага!

3 сакавіка 2025

З 1 сакавіка па 15 красавіка ў рыбалоўных угоддзях Гомельскай вобласці дзейнічае забарона на лоўлю шчупака звычайнага.

Гэта абмежаванне ў адпаведнасці з пунктам 30 Правілаў аматарскага рыбалоўства ўстанаўліваецца штогод у мэтах забеспячэння нерасту гэтага віду рыб.

Выпадкова здабыты ў гэты перыяд рыбаловамі-аматарамі шчупак, павінен быць неадкладна выпушчаны назад незалежна ад яго стану.

За лоўлю шчупака ў забаронены перыяд прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Калі Вам вядомы факты аб незаконнай здабычы рыбы, або вы сталі іх сведкам, у мэтах прадухілення прычынення ўрону навакольнаму асяроддзю Гомельская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць неадкладна паведамляць па тэлефоне даверу па нумары 8 (0232) 32-70-00 або па  тэлефоне +375-33-633-36-09.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//zabarona-na-vylau-shchupaka-zvychajnaga-24481
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.