Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

З мэтай увекавечвання памяці беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі

9 чэрвеня 2021

У 2021 годзе адзначаецца 135-годдзе са дня нараджэння і 80-годдзе са дня смерці вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.
У лістападзе 2020 года адбылася значная падзея ў культурным, духоўным і грамадскім жыцці нашай краіны – перапахаванне парэшткаў Самуіла Яфімавіча (Змітрака Бядулі) на Усходніх могілках у г. Мінску.
З мэтай увекавечвання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры распачата праца па зборы сродкаў для стварэння помніка на месцы пахавання.
У гэтых мэтах установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” адкрыла дабрачынны рахунак для збору сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядуле:

Разліковы рахунак у беларускіх рублях:
BY15AKBB36429000005530000000
у ААТ “ААБ Беларусбанк”
БІК: АКВВВY2X
УНП: 190269032

Прапануем усім жадаючым зрабіць унёсак ва ўшанаванне памяці беларускага пісьменніка.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//z-metaj-uvekavechvannja-pamjatsi-belaruskaga-pismennika-zmitraka-bjaduli-19140
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.