Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Высокі старт юнай лаеўчанкі на хлебнай ніве!

11 жніўня 2025
Ураджэнка в. Бывалькі праславіла родны край далёка за яго межамі. Сёлета 19-гадовая Вікторыя Пазняк упершыню прымае ўдзел ва ўборачнай кампаніі, але ўжо пакарыла тысячную мяжу на адвозцы збожжавых. Дзяўчына працуе ў роднай гаспадарцы вадзіцелем МАЗа. На залатых палях баразніць хлебную ніву на камбайне і яе бацька Ігар. Сёння ад імя старшыні федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь Юрыя Сянько і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Васіля Хваціка дзяўчыну павіншавалі кіраўнік раёна Алег Таргонскі і старшыня Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Грынькоў.

Грашовыя сертыфікаты, прывітальны адрас, і, вядома, раскошны букет кветак для прыгажуні-аграрыя сталі прыемным бонусам да паспяховага старту нашай зямлячкі!

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//vysoki-start-junaj-laeuchanki-na-xlebnaj-nive-25102
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.