У Лоеве ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта варкаўт-пляцоўка для ўсёй сям'і. Моладзевая ініцыятыва, распрацаваная РК ГА" БРСМ", апынулася ў ліку пераможцаў у конкурсе моладзевых ініцыятыў. Сёння здаровы лад жыцця становіцца ўсё больш папулярным у нашым грамадстве, гэта не проста даніна модзе, а жаданне людзей захаваць маладосць і здароўе.
Ганаровае права перарэзаць сімвалічную чырвоную стужку і адкрыць дарогу ў свет спорту для маладога пакалення прадастаўлена намесніку старшыні Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта Каўравай Наталлі Леанідаўне, прадстаўніку Гомельскага абласнога камітэта ГА БРСМ Ганне Германаўне Мігун, Пятрэнка Святлане Анатольеўне першаму сакратару Лоеўскага РК ГА БРСМ.