Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Тыдзень нулявога траўматызму

15 ліпеня 2025
У рамках  «Тыдня нулявога траўматызму», які праходзіць на тэрыторыі Лоеўшчыны з 14 па 20 ліпеня, мабільная група Лоеўскага райвыканкама наведала раённую ветэрынарную станцыю. 
У ходзе маніторынгу зафіксаваныя парушэнні па ахове працы, электрабяспецы, санітарным нормам і правілам. Праведзена абследаванне работнікаў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення. 
Такіх фактаў не ўстаноўлена. 
Члены мабільнай групы заклікалі работнікаў быць пільнымі і адказнымі пры выкананні работ, сачыць за бяспекай і здароўем на працоўным месцы!

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//tydzen-nuljavoga-traumatyzmu-24990
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.