Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Трэнінг па развіцці камунікатыўных навыкаў для людзей з інваліднасцю

7 жніўня 2025
Ва ўстанове "Лоеўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" прайшоў трэнінг па развіцці камунікатыўных навыкаў для людзей з інваліднасцю. 
Арганізатарам і вядучай была псіхолаг - Адамава Анастасія. Мэта мерапрыемства - развіццё навыкаў эфектыўных зносін.
Праграма трэнінгу ўключала як тэарэтычную, так і практычную частку. На пачатку заняткаў вядучая расказала пра тое, што такое камунікатыўныя навыкі, якія ў іх ёсць асаблівасці, а таксама якім чынам іх можна сфарміраваць. Практычная частка трэнінгу дапамагла наглядна прадэманстраваць удзельнікам, якім чынам фарміруюцца камунікатыўныя навыкі, якія могуць быць памылкі і скажэнні камунікацыі. А таксама ў форме гульні ўдзельнікі вучыліся знаходзіць падыход да людзей. 
Падапечныя цэнтры былі ўражаны, і па выніку мерапрыемства адзначылі цікавы спосаб падачы матэрыялу.




Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//trening-pa-razvitstsi-kamunikatyunyx-navykau-dlja-ljudzej-z-invalidnastsju-25087
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.