Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Сусветны дзень грамадзянскай абароны

18 лютага 2025
У перыяд з 24 па 28 лютага пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня грамадзянскай абароны.  

У арганізацыях раёна будуць праведзены мерапрыемствы па прывядзенню ў гатоўнасць ахоўных збудаванняў грамадзянскай абароны, па аглядзе гатоўнасці грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны, мерапрыемстваў па навучанні насельніцтва паводзінам у надзвычайных сітуацыях, дзеянням па сігналах абвесткі грамадзянскай абароны і навыкам аказання першай дапамогі. Адпрацаваны мерапрыемствы па забеспячэнні сродкамі абароны работнікаў прадпрыемстваў. 

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня грамадзянскай абароны, 27 лютага будзе праводзіцца праверка аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння насельніцтва з уключэннем электа-сірэннага абсталявання і сродкаў гучнай сувязі.  

28 лютага ва ўстановах адукацыі раёна пройдуць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню грамадзянскай абароны, а таксама адпрацаваны планы эвакуацыі. 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//susvetny-dzen-gramadzjanskaj-abarony-24384
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.