Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Школа маладога спецыяліста

22 лістапада 2024

20 лістапада ў форме педагагічнай гасцінай прайшло пасяджэнне Школы маладога спецыяліста, у якой прынялі ўдзел 15 педагогаў 1-га і 2-га года працы. У працы Школы маладога спецыяліста прынялі ўдзел Юкоўская Аксана Аркадзьеўна, начальнік аддзела адукацыі, Вольга Гунько, старшыня Лоеўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Алена Ганчарэнка, загадчык ДУ «Лоеўскі РУМК».

Вопытныя педагогі-настаўнікі прадэманстравалі для маладых калег майстар-класы па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе сучасных тэхналогій, нетрадыцыйных прыёмаў і метадаў работы з дзецьмі. Вольга Гунько асвятліла пытанні аплаты працы, харчавання супрацоўнікаў, атрымання арэнднага жылля, аздараўлення і льготнага крэдытавання.

У цёплай сяброўскай атмасферы ў форме канструктыўнага дыялогу педагогі асвятлілі свае дасягненні ў педагагічнай прафесіі, праблемныя пытанні.

У завяршэнне праграмы для педагогаў была арганізавана экскурсія ў Музей развіцця адукацыі.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//shkola-maladoga-spetsyjalista-24067
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.