З 2 па 9 снежня ў Мінску на выставачнай пляцоўцы гандлёвага цэнтра «Першы нацыянальны гандлевы дом» прайшла прэзентацыя вытворцаў тавараў і паслуг «Гомельшчына стваральная», дзе прадстаўлены і Лоеўскі раён.
Усе жадаючыя маглi азнаёміцца з прадукцыяй такіх прадпрыемстваў, як ДЛГУ «Лоеўскі лясгас», ТАА «Лоеўбудматэрыялы», гісторыка-культурнай спадчынай Лоеўшчыны.
Мэтай мерапрыемства, прымеркаванага да Года якасці, з'яўляецца прадстаўленне патэнцыялу Гомельскай вобласці.