6
ліпеня 2022 года адбылося сумеснае пасяджэнне Лоеўскага раённага выканаўчага
камітэта і пазачарговая сорак першая сесія Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў,
у якім бралі ўдзел кіраўніцтва і члены раённага выканаўчага камітэта, дэпутаты
раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі
прадпрыемстваў, раённых службаў і арганізацый, упраўленняў і аддзелаў
райвыканкама, якія не з'яўляюцца дэпутатамі.
Па
першым пытанні з дакладамі выступілі: Леаненка І.Л., загадчык сектара па рабоце
са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта
(далей – райвыканкам), «Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у
Лоеўскім раённым выканаўчым камітэце і аб удасканаленні форм і метадаў працы са
зваротамі грамадзян», «Аб выніках правядзення сустрэч з насельніцтвам г.п. Лоеў
і населеных пунктаў Лоеўскага раёна кіраўніцтвам райвыканкама, дэпутатамі
раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікамі грамадскіх аб'яднанняў Лоеўскага раёна
па пытаннях жыццезабеспячэння насельніцтва”; Пастухова І.М. старшыня Лоеўскага
раённага Савета дэпутатаў, "Аб рабоце дэпутацкага корпуса Лоеўскага раёна
па ўдасканаленню форм і метадаў работы са зваротамі грамадзян"; Суржык
І.М., выконваючы абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па
справах моладзі райвыканкама, «Аб удасканаленні інфармацыйна-тлумачальнай працы
з насельніцтвам Лоеўскага раёна па пытаннях, якія паступаюць праз сацыяльныя
сеткі, пры правядзенні сустрэч па месцы жыхарства грамадзян, «гарачыя
тэлефонныя лініі»; Маторная С.П., галоўны рэдактар дзяржаўнай установы
“Рэдакцыя газеты “Лоеўскі край” “Аб рабоце раённай газеты “Лоеўскі край” ва
ўзаемадзеянні з органамі мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні
надзённых пытанняў насельніцтва”; Цалкова І.А., спецыяліст службы "адно
акно", "Аб арганізацыі дзейнасці службы "адно акно" і
перспектывах далейшага развіцця"; Дзегцярэнка С.А., старшыня Страдубскага
сельскага Савета дэпутатаў, дэпутат Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў,
"Аб формах і метадах работы са зваротамі грамадзян, узаемадзеянні органаў
тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання з насельніцтвам Страдубскага
сельсавета"; Гарленка А.А., старшыня Лоеўскай раённай арганізацыі
Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа "Аб ролі грамадскіх аб'яднанняў у вырашэнні
пытанняў сацыяльнай абароны насельніцтва". Было прынята рашэнне "Аб
актуалізацыі метадаў і форм работы з насельніцтвам на тэрыторыі Лоеўскага
раёна".
Па
другім пытанні з інфармацыяй аб дзейнасці Шклярава А.Г. выступіла начальнік
аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Петрачова А.М. Дэпутатамі
было прынята рашэнне “Аб прысваенні звання “Ганаровы грамадзянін Лоеўскага
раёна” Шкляраву А.Г.