Чарговы суботнік дэпутаты раённага Савета дэпутатаў з удзелам старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў правялі 16 кастрычніка бягучага года на тэрыторыі Ручаевского сельсавета у в. Абрамаўка.
Як і раней асаблівая ўвага была нададзена работам па дэмантажу старой агароджы, пакосе пустазельнай расліннасці, высечцы дзікарослых кустоў, збору смецця, а таксама афарбоўцы калодзежаў. Добрае надвор'е спрыяла бадзёраму настрою і актыўнай працаздольнасці і суботнік прайшоў вельмі натхнёна і актыўна.