Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Фестываль кнігі #ЧытайГомель-2023 пяты раз сабраў аматараў кнігі

31 мая 2023
28 мая адбылося незвычайна атмасфернае свята для аматараў літаратуры, паэзіі, гісторыі. Творчы асветніцкі праект пяты год набірае абароты, нязменна павялічваючы колькасць прыхільнікаў. Удзельнікам фестывалю і гасцям горада работнікі бібліятэчных сетак прапанавалі ўсё новыя і новыя творчыя фарматы для знаёмства і вывучэння друкаванай прадукцыі, інтэрактыўныя зносіны на разнастайных пляцоўках, спаборніцтвы ў эрудыцыі, майстар-класы, квэсты, букіністычныя і рамесныя кірмашы і многае іншае. 

У гэтым годзе тэмай літаратурных падворкаў сталі легенды нашага краю. Кожны, хто прыйдзе на свята, знойдзе для сябе нешта блізкае і роднае. Кожны змог успомніць пра свае карані, асвяжыць падзеі далёкіх гадоў, звязаных з жыццём продкаў, родных і блізкіх. Свята было не толькі забаўляльным, але і пазнавальным, карысным.

Лоеўская цэнтральная раённая бібліятэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку "Лоеўшчына...Край легенд, азёр і рэк". Для гасцей пляцоўкі работнікі бібліятэкі падрыхтавалі гульнявы квэст "У пошуках залатой кароны", майстар – клас "Кропелька", віктарыну "Край азёр і рэк", тэатралізацыю легенды "Сож і Днепр", эрудыт – падарожжа "Роднага краю імёны". Інтэрактыў быў падхоплены на бібліятэчным бульвары, дзе кожная пляцоўка прэзентавала сваю мясцовую легенду. На кожным падворку гасцей чакалі цікавыя гістарычныя экскурсы, у якіх можна было прыняць удзел і нават атрымаць прызы за эрудыцыю і актыўнасць.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//festyval-knigi-chytajgomel-2023-pjaty-raz-sabrau-amatarau-knigi-22227
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.