Дзмітрый Алейнікаў з рабочым візітам наведаў Лоеўшчыну
13 чэрвеня 2025
12 чэрвеня 2025 года намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў з рабочым візітам наведаў Лоеўшчыну. У рамках паездкі ён правёў сустрэчу з актывам сацыяльнай сферы раёна, а таксама правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію.
Далей намеснік старшыні аблвыканкама ў суправаджэнні старшыні райвыканкама Алега Таргонскага наведаў педагагічны каледж, дзе дырэктар Раіса Каляда правяла аглядную экскурсію па ўстанове і азнаёміла з асноўнымі напрамкамі дзейнасці. Дзмітрый Вадзімавіч сустрэўся з працоўным калектывам і навучэнцамі педкаледжа, дзе абмеркавалі тэму «Беларусь — краіна магчымасцей. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе"» У рамках дыялогу працаваў адкрыты мікрафон. Магчымасцю задаць пытанне прадстаўніку абласной вертыкалі ўлады скарысталіся будучыя педагогі. Юнакоў і дзяўчат цікавіла, кім у дзяцінстве марыў стаць намеснік губернатара, з чаго пачынаецца яго працоўны дзень, як змянілася жыццё пасля ўступлення на такую адказную пасаду і інш.