ДЗІЦЯЧЫЯ РУКІ РОБЯЦЬ ЦУДЫ
22 мая 2025
"Прысвячэнне ў юныя мастакі" - гэта штогадовае свята першакласнікаў, якое стала добрай традыцыяй нашай школы. 17 мая 2025 года і адбылося ўрачыстае мерапрыемства для першакласнікаў-мастакоў.
Хлопцы за невялікі перыяд навучання ўжо досыць асвоіліся і пасябравалі. У ходзе мерапрыемства ім трэба было паказаць розныя грані свайго майстэрства-усё, чаму яны навучыліся за першы год навучання.
З радасцю віншуем адказных, дапытлівых, дружных, творчых першакласнікаў з прысваеннем звання «юны мастак»!!!