Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Чарговы этап круглагадовай спартакіяды адбыўся на Лоеўшчыне

27 лістапада 2023

У ДЮСШ спаборнічалі каманды сельсаветаў. У праграме эстафеты, дартс, настольны тэніс, шашкі, узняцце гіры і інш. Спаборніцтвы праходзілі ў сяброўскай атмасферы: удзельнікі каманд падтрымлівалі адзін аднаго нягледзячы на спаборніцкі прынцып, на тварах - зіхацелі ўсмешкі. Дух суперніцтва і спартыўны азарт, бадзёрасць і добры настрой не пакідалі ўдзельнікаў каманд. Ва ўпартай барацьбе 1 месца заваявала каманда " Дружбаны "(Каўпенскі сельсавет), 2 месца – каманда " Смайлікі "(Карпаўскі сельсавет), 3 месца – каманда " Дружына " (Ручаеўскі сельсавет).

Віншуем з перамогай! Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы ў розных відах спорту, атрымалі дыпломы. Каманды-пераможцы дыпломы, каштоўныя падарункі і кубак.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//chargovy-etap-kruglagadovaj-spartakijady-adbyusja-na-loeushchyne-22876
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.